Генеральны дырэктар Тальмон Марка і тэхнічны дырэктар Ігар Магазіннік абвясцілі на закрытым мерапрыемстве 28 студзеня пра намер пакінуць свае пасады ў хуткім часе.

Вядома, што імаверным кандыдатам на месца Магазінніка ёсць Леанід Шмулевіч, што з 2013 года адказваў за аддзел распрацоўкі Viber і мае 20-гадовы досвед у буйных ІТ-кампаніях. На пазіцыю галоўнага аперацыйнага дырэктара стане Міхаэль Шмілаў, што раней адказваў за прадуктавы напрамак і працаваў у Viber цягам 5 год. Па звестках dev.by, іх прызначэнні мэтанакіравана рыхтаваліся.

Марка і Магазіннік у будучыні могуць пераключыцца на развіццё новых стартапаў і тэхналогій.

Пад іх кіраўніцтвам Viber набраў сотні мільёнаў карыстальнікам па ўсім свеце. У студзені 2014 года кампанія з офісамі ў Мінску, Брэсце і Ізраілі была прададзеная японскаму тэлекам-гіганту Rakuten за 900 млн даляраў.

Viber дазваляе абменьвацца праз інтэрнэт тэкставымі паведамленнямі, рабіць аўдыё- і відэавыклікі як з тэлефонаў на практычна любой аперацыйнай сістэме, так і з камп’ютараў.

Чытайце таксама: Ігар Магазіннік: беларус, які стварыў праграму Viber і прадаў яе японцам за $900 мільёнаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?