Сёньня ў Заграбе трэнеры нацыянальных зборных Англіі, Андоры, Беларусі, Казахстану, Украіны, Харватыі ўрэшце дамовіліся пра складаньне календара адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2010.

Турнір у нашай адборачнай групе стартуе 20 жніўня матчам Казахстан — Андорра.

6 верасьня беларусы згуляюць з Украінай у гасьцях, 10 верасьня — з Андорай у гасьцях, 15 кастрычніка ў Менску — са зборнай Англіі.

1 красавіка 2009 г. матч са зборнай Казахстану ў гасьцях, 6 чэрвеня — на сваім полі з Андорай.

19 жніўня 2009 г. — на сваім полі з Харватыяй, 5 верасьня 2009 г. з Харватыяй у гасьцях.

9 верасьня 2009 г. з Украінай на сваім полі, 10 кастрычніка дома з Казахстанам, 14 кастрычніка — у гасьцях з Англіяй.

Пераможца групы трапляе на чэмпіянат сьвету, што пройдзе ў 2010 г. у Паўднёвай Афрыцы, аўтаматычна, а лепшыя другія каманды потым сыйдуцца ў стыкавых матчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?