Фота ілюстрацыйнае, gorkiv.by
Вялікая рыба — вагой 31 кг і даўжынёй 180 см — трапіла на кручок жыхара Івацэвіцкага раёна прыкладна 25 студзеня, паведамляе sb.by.
Неўзабаве ў Інтэрнэце з’явілася нататка пра незвычайную здабычу.
Яе заўважылі ў Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і пачалі вышук рыбака.
Згодна з новымі правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якія дзейнічаюць з 26 чэрвеня 2014 года, забарона на лоўлю сома распаўсюджваецца і на зімовы перыяд, калі сом залягае у зімавальныя ямы, ўпадае ў здранцвенне і можа быць лёгкай здабычай. Выпадкова злоўлены сом павінен быць адпушчаны ў жывым выглядзе.