Бацькоўскаму камітэту ў Горадні далі дазвол на разьмяшчэньне рэклямы ў гарадзкім грамадзкім транспарце, паведаміў Ігар Кузьмініч па выніках сустрэчы ў гарвыканкаме. Аднак усю працу, зьвязаную з гэтым, гарадзкія ўлады ўсклалі на бацькоў. Сп. Кузьмінічу, па яго словах, паабяцалі, што калі набярэцца нават вялікая група дзетак, усіх іх уладкуюць у беларускамоўныя групы. Для гэтага будзе прынятае адпаведнае рашэньне. «У любым выпадку мы маем рэальную магчымасьць распачаць шырокую інфармацыйную акцыю па беларускіх групах, амаль без абмежаваньняў (акрамя фінансавых, вядома)», — зазначыў І. Кузьмініч.
Нагадаем, што рэкляма беларускамоўных групаў у дзіцячых садках некалькі дзён гучала ў гарадзенскім транспарце, але потым была зьнятая для ўзгадненьня ў гарвыканкаме.