У ходзе галасавання за папраўкі да рэзалюцыі з нагоды паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) пасля абмеркавання аднаго з пунктаў, унесенага дэпутатамі Дзярждумы, прадстаўнікі РФ выявілі, што не могуць галасаваць. Прадстаўнік расійскай дэлегацыі выйшаў да трыбуны, каб высветліць, чаму гэта адбылося.
Таксама стала вядома, хто не падтрымаў рашэнне пазбавіць Расійскую Федэрацыю права голасу. У поўным складзе не падтрымалі рашэнне дэлегаты ад Азербайджана, Арменіі, Кіпра, Сербіі. Выступілі супраць пазбаўлення Расіі голасу многія дэпутаты з Аўстрыі, Швейцарыі, ўльтраправыя і левыя дэпутаты ад Нідэрландаў, прадстаўнікі кіруючай у Турцыі партыі ісламістаў. З вынікамі галасавання можна азнаёміцца на сайце Асамблеі. Агулам «за» прагаласала 148 чалавек, супраць 64 і 6 устрымаліся.