president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка настойвае на тым, што пакаранне для вінаватых у забойствах, учыненых з асаблівай жорсткасцю, павінна быць жорсткім.

«Мяне ўсё больш цягне да таго, каб мы за наўмыснае забойства ставілі чалавека да сценкі.

Бывае па-рознаму: жыццё такое… Па неасцярожнасці, яшчэ неяк.

Але якое ты маеш права жыць, калі ты пазбавіў жыцця гэтага чалавека.

Пры тым, калі гаворка ідзе пра бездапаможных, пра дзяцей. Напрыклад, узяў муж нядаўна прыбіў жонку, сям'ю загубіў і сваё дзіця малое парэзаў, прабачце мяне. Выехаў на аўтамабілі і яшчэ там кагосьці збіў, загубіў [справа аб ДТЗ на вул. Гая]. Ты якое, нягоднік, маеш права далей існаваць?… Гэта маё стаўленне. Я не цісну на суды, але гэтую пазіцыю выказваю», — сказаў ён.

«Забіў, расчляніў з мамай, парэзаў на кавалкі і недзе закапаў [справа аб забойстве Юліі Саламацінай]. Стаўленне адназначнае — да сценкі… Гэтаму прабачэння быць не павінна», — таксама адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, ён заявіў, што будзе адстойваць такую пазіцыю і далей.

«Мяне ніхто з гэтага не сапхне. Якія б там дэмакраты ў Еўропе ні крычалі, што смяротнае пакаранне адмяніць.

У нас на рэферэндуме гэтае пытанне вырашана. Не нам яго вырашаць. Народ сваё меркаванне выказаў. Яшчэ і таму ў нас, напэўна, не так буйствуюць гэтыя злачынствы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?