На сустрэчу Юрый Мельнічак запрашае па-беларуску:

Ён распавядзе пра тое, як стварыць паспяховы IT стартап з нуля з выкарыстаннем адкрытых тэхналогій (open source), як знайсці сваю прыбытковую нішу ў Беларусі і ў свеце, а таксама скажа аб праблемах, што чакаюць беларускага стартапера.

Сустрэча пройдзе 19:00 30 снежня ў Галерэі Ў (пр-т. Незалежнасці, 37а). Папярэдні запіс на сустрэчу не патрэбны.

Больш інфармацыі ў сустрэчах УКантакце і на Facebook.

***

Maps.ME (раней MapsWithMe) выкарыстоўвае карты праекту Open Street Map — сусветнай карты, якую напаўняюць самі карыстальнікі па прынцыпе, падобным да Вікіпедыі. Праграма беларусаў дазваляе загрузіць карту на смартфон ці планшэт і карытсацца ёй нават пры адсутнасці інтэрнэту. MAPS.ME можа пахваліцца простым інтэрфэйсам і высокай хуткасцю загрузкі.

У канцы 2014 года праект набыў расійскі інтэрнэт-гігант Mail.Ru Group. Паводле ацэнкі РБК, Maps.ME мог каштаваць прыблізна 30 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?