Класічная пакрокавая стратэгія 1999 года перамаляваная амаль цалкам, але практычна не змянілася: арыгінальныя мадэлі і тэкстуры абрысаваныя па контурах, ім проста нададзеная большая дэталізацыя.

У новую версію трапілі сем сцэнароў для кампаніі і 50 картаў для рэжыму на шмат карыстальнікаў, а таксама рэдактар карт. Выпушчаная будзе толькі версія «Адраджэнне Эрафіі», на пазнейшыя дапаўненні Ubisoft не мае правоў.

Спампаваць гульню можна ў Play Store, App Store і Steam. Цана гульні — 11-12 даляраў.

Водгукі пра абноўленую гульню змяшаныя. Карыстальнікі наракаюць на недапрацаванасць і вялікую колькасць памылак (да такой крытыкі на старце праектам Ubisoft не звыкаць), а таксама на нізкую якасць графікі.

***

Heroes of Might and Magic III выйшла ў 1999 годзе. У пакрокавай стратэгіі з баямі ўмоўных армій гулец змагаецца за панаванне ў фэнтэзійным свеце анёлаў, дэманаў, драконаў і мерцвякоў. Гульня атрымала высокія ацэнкі крытыкаў і гульцоў.

Яе нашчадкі (чацвёртая, пятая і шостая часткі) былі прынятыя не так цёпла. Фанаты працягвалі распрацоўваць мадыфікацыі і парты «Трэціх Герояў». Зараз браўзерную гульню-нашчадка «Герояў» Might & Magic Heroes Online распрацоўвае малавядомая кітайская кампанія Virtuos.

На планшэты і смартфоны афіцыйна перанесена нямала класічных відэагульняў з камп’ютараў і кансоляў: некалькі гульняў серыі Final Fantasy,Worms, Carmageddon, Baldur's Gate, Bard’s Tale, XCOM: Enemy Unknown, Syberia, Max Payne і некалькі частак Grand Theft Auto (GTA III, Vice City, San Andreas) і многія іншыя.

З дапамогай праграм-эмулятараў можна запусціць практычна ўсе гульні для кансоляў да пятага пакалення (да першай Sony Playstation).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?