«Я больш за ўсё не люблю грошы. Яны столькі бедаў людзям прыносяць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў адказ на пытанне, дзе трымае ашчаджэнні.

Па ягоных словах, заробак яму прыносяць у канверце.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не ведае, раз на месяц ці два разы на месяц атрымлівае заробак.

Па яго словах, палову грошай ён кладзе на банкаўскі рахунак Колі, які той зможа зняць у 18 гадоў. А другую палову траціць на дзяцей, дабрачыннасць і падарункі калегам. І нават пазычае грошы пры патрэбах. А рэшта ляжыць у яго ў верхняй шуфлядзе стала ў рэзідэнцыі.

Раней гэтыя грошы забіралі старэйшыя сыны, дадаў ён. Цяпер такога няма.

«Таму грошы ляжаць у гэтай верхняй левай шуфлядзе зверху». «Можа 50 млн у загашніку ляжаць, але я не гатовы сказаць колькі там», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0