Улады Расіі распачалі супраць украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка новую справу — аб незаконным перасячэнні мяжы. Сама лётчыца і яе адвакаты паказваюць, што яна была захоплена ў Луганскай вобласці і гвалтоўна перавезена ў Расію.

Як паведаміў адвакат Саўчанка Марк Фейгін, у чацвер украінка атрымала апавяшчэнне, згодна з якім новая справа была распачатая 15 студзеня.

«Гэта справа, якую аддавалі на даследчую праверку […] — аб незаконным перасячэнні мяжы. Гэтая папера была яшчэ летам, ну а цяпер вось яны прыкрыліся, распачалі па ёй справу. Цяпер у яе другая справа», — сказаў Фейгін.

Саўчанка была захопленая ў палон прарасейскімі сепаратыстамі ў Луганскай вобласці мінулым летам і перапраўленая ў Расію, дзе яе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі двух журналістаў ВГТРК.

Расейскія ўлады сцвярджаюць, што ваеннаслужачая карэкціравала мінамётны агонь, ахвярамі якога сталі журналісты, а мяжу нібыта перайшла сама пад выглядам уцякачкі.

Па першай справе Саўчанка абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?