Reuters

Reuters

Папулярны інданезійскі клірык Фелікс Сіаў апублікаваў у сваім твітэры серыю запісаў, у якіх тлумачыцца, чаму варта пазбягаць сэлфі. Асабліва ён асудзіў фатаграфіі, якія робяць мусульманскія жанчыны, назваўшы іх «нячыстымі».

Паводле яго слоў, аўтары сэлфі маюць патрэбу ў сацыяльным прызнанні, і фатаграфіі дапамагаюць ім адчуваць сябе лепш за іншых. «Мы сталі ахвярамі найгоршага граху — высакамернасці», — сказаў ён.

У адказ на яго заяву сотні карыстальнікаў сацсетак выклалі сэлфі з хэштэгам #Selfie4Siauw.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?