Зімовы прызыў адбываецца з улікам зьмяненьняў і дапаўненьняў, унесеных у закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Сёлета адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу або службу у рэзэрве прадстаўляецца асьпірантам і дактарантам незалежна ад формы навучаньня, паведамляе БЕЛТА.

Права на адтэрміноўку ад прызыву для паступленьня ў ВНУ атрымалі выпускнікі ўстановаў, што забясьпечваюць атрыманьне прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі. Адтэрміноўку ад прызыву атрымалі таксама грамадзяне, адлічаныя з установаў, што забясьпечваюць атрыманьне прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, у тым ліку і студэнтам і навучэнцам, што знаходзяцца за мяжой, незалежна ад формы навучаньня. Вынятак складаюць адлічаныя за непасьпяховасьць і недысцыплінаванасьць.

У адпаведнасьці з законам адтэрміноўку атрымалі прызыўнікі, што маюць цяжарных жонак. Права на вызваленьне ад прызыву атрымалі дзеці-сіроты, а таксама дзеці, што засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама грамадзяне, чые сваякі пацярпелі пры выкананьні службовых абавязкаў.

У дачыненьні да прызыўнікоў, што знаходзяцца за мяжой, зьмяніўся парадак вайсковага ўліку. Тымі грамадзянамі, што выяжджаюць за межы краіны на тэрмін даўжэй за шэсьць месяцаў, будуць апекавацца вайсковыя камісары па месцы жыхарства, а не дыпляматычныя структуры. Тэрміны пастаноўкі на вайсковы ўлік у вайсковых камісарыятах павялічаны з тыдня да месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?