Лідэр лідэр расейскіх шавіністаў Уладзімір Жырыноўскі пракамэнтаваў заявы прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса аб кампэнсацыі Расеяй 28 мільярдаў даляраў, за страты нанесеныя падчас савецкай акупацыі.

На думку экстравагантнага расейскага палітыка такая кампэнсацыя папросту немагчымая. У адваротным выпадку Жырыноўскі прапаноўвае Літве цалкам аднавіць статус-кво, які існаваў да 1939 году, – гэта значыць аддаць Беларусі Вільню і Віленскі край.

Жырыноўскага называюць яшчэ клоўнам расейскай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?