Галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч падчас прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі абрынуўся з крытыкай на міністра Лілію Ананіч. Расказаў пра апошнія папярэджанні — на ягоную думку, неабгрунтаваныя.
Ён засцярог ад пагрозаў незалежнасці і заклікаў да правядзення «круглага стала».
Аляксандр Лукашэнка заявіў у адказ, што гатовы да дыялогу з грамадствам, але сам удзельнічаць у такіх працэсах не будзе.
У тэлеверсію размова ўвайшла часткова, крытыка Ананіч была скарочаная.