Reuters.com
Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) абвясцілі пра ўзяцце горада Вуглягорска, што дазволіла «апалчэнню» замкнуць кола вакол дэбальцаўскай групоўкі ўкраінскіх сілавікоў.
«Сёння замкнулі кацёл у Дэбальцаве [тут знаходзіцца буйны чыгуначны і аўтамабільны вузел — НН]. Узялі Вуглегорск. Дарога прастрэльваецца цалкам. Усе, хто будзе выходзіць з катла, будуць пад перакрыжаваным агнём артылерыі. Кацёл практычна закрыўсяя», — заявіў кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка, знаходзячыся ў Вуглягорску ў суправаджэнні баевікоў, у інтэрв'ю тэлеканалу «Россія 24».
Па словах Захарчанкі, Вуглягорск удалося ўзяць за адзін светлавы дзень. Кіраўнік ДНР заклікаў украінскіх вайскоўцаў здавацца.