Новы лагатып?
Цяперашні лагатып
Ад старога лагатыпу знойдзеная выява адрозніваецца шрыфтом і колерам, прынцып застаўся тым жа.
Прэс-служба кампаніі адмовілася ад каментароў да з’яўлення афіцыйнага прэс-рэлізу.
Цяперашні лагатып кампаніі быў створаны ў 1998 годзе Андрэем Азаравым — спачатку дызайнерам кампаніі, затым яе арт-дырэктарам.
***
EPAM Systems быў створаны ў 1993 годзе ў Прынстане, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Сузаснавальнікамі выступілі былыя аднакласнікі Аркадзь Добкін і Леанід Лознер. Асноўныя заняткі кампаніі — распрацоўка праграмнага забеспячэння, інтэграцыя прадуктаў, кансалтынг. На сярэдзіну 2014 года капіталізацыя кампаніі склала 2,14 млрд даляраў. Найбуйнейшым па колькасці спецыялістаў падраздзяленнем EPAM ёсць цэнтр распрацоўкі ў Мінску, з якога пачыналася гісторыя працы кампаніі.