Кампанія «Стройгазмонтаж», якая належыць бізнэсоўцу Аркадзю Ратэнбергу прызначаная генпадрадчыкам па будаўніцтве моста ў Крым праз Керчанскі праліў.

Распараджэнне аб гэтым падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Ратенберг у інтэрв'ю газеце «Коммерсант» паведаміў, што пры выбары прэтэндэнтаў на будаўніцтва моста Мінтранс разгледзеў больш за 70 прапаноў.

Пры гэтым пачатковы кошт праекта бізнэсмэн ацаніў ў 228 мільярдаў расійскіх рублёў (3,3 млрд даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0