У бліжэйшы час Латвія атрымае ад ЗША практычную дапамогу ва ўмацаванні ўсходняй мяжы, распавёў у інтэрв'ю LTV міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч.
Ён не патлумачыў падрабязна, якую канкрэтна дапамогу акажуць ЗША.
Рынкевіч падкрэсліў, што ахова ўсходняй мяжы — гэта адказнасць перш за ўсё самой Латвіі, якой трэба неўзабаве будзе вырашаць пытанне аб інвестыцыях у гэтую сферу.
Учора Рынкевіч сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Асноўнай тэмай сустрэчы была сітуацыя ва Украіне і дапамога Украіне ў рэалізацыі рэформаў.