Робат Shimon грае на падобным да ксілафона інструменце марымбе, яму дапамагаюць тры Shimin — яны не толькі ствараюць акампанемент, але і выконваюць падтанцоўку пад музыку. І яны не проста даюць джазу — яны могуць прыдумаць, як імправізаваць у «дуэлі» з чалавекам. У прыватнасці, са сваім «бацькам», навукоўцам амерыканскага Тэхналагічнага інстытуту Джорджыі Мжйсанам Брэтанам.
Праблема імправізацыі ў джазе з’яўляецца прыватным выпадкам агульнай праблемы робататэхнікі — планавання маршрутаў. Робату адначасова трэба рухацца, планаваць далейшы рух, пазбягаць перашкод. У джазавай імправізацыі лёгка заўважыць найменшыя памылкі ў планаванні.
А проста граць музыку робаты ўмеюць даўно. Напрыклад, так гучыць метал (у абодвух сэнсах) гурту Compressorhead.