Меркаванні22

Беларусы Брытаніі звярнуліся да беларускага амбасадара ў справе кнігарні «логвінаЎ»

Апякунчая рада Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане накіравала ліст да амбасадара Рэспублікі Беларусь у Вялікабрыніі з просьбай данесці да дзяржаўных органаў кіравання Беларусі «неразуменне і асуджэнне таго факту, што продаж кніг у Беларусі не проста не заахвочваецца, а шчыльна кантралюецца праз сістэму ліцэнзавання», а таксама тое што «гэта сістэма была ўжыта не для падтрымкі рынку і здаровай эканамічнай актыўнасці, а для знішчэння важнага культурнага асяродка».

Сябры Апякунчай рады Скарынаўскай бібліятэкі сцвярджаюць, што «пераслед кнігарні «логвінаЎ» пляміць рэпутацыю краіны ў той час, калі Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Савету міністраў і Міністэрства культуры намагаецца атрымаць ад ЮНЕСКА абвяшчэння Мінска Кніжнай сталіцай свету ў 2017 г.»

Напярэдадні разгляду прысуду ў Вярхоўным судзе 30 студзеня 2015 г. рада лонданскай бібліятэкі заклікае неадкладна выцерці «пляму знішчэння галоўнай беларускай кнігарні».

Аналагічны зварот да беларускага амбасадара ў Вялікабрытаніі даслала таксама Англа-беларускае таварыства.

Вось поўны тэкст звароту.

«Шаноўны спадар Пасол!

Сябры Апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане з трывогай і абурэннем даведаліся пра судовы вырак па справе кнігарні «логвінаЎ» у Мінску.

У 2014 г. кнігарні было шэсць разоў адмоўлена ў выдачы ліцэнзіі на распаўсюд друкаванай прадукцыі. Міністэрства інфармацыі неаднаразова адмаўляла прадаставіць кнігарні «логвінаЎ» магчымасць выправіць нязначныя недакладнасці ў дакументацыі.

У снежні 2014 г. інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах правяла пазапланавую праверку ў кнігарні «логвінаЎ». Інспекцыя выявіла, што кнігарня займаецца рэалізацыяй друкаванай прадукцыі без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі.

У выніку, эканамічны суд Мінска аштрафаваў уласніка кнігарні «логвінаЎ» на 5,4 млн рублёў і пастанавіў канфіскаваць увесь даход, атрыманы ў студзені-снежні 2014 г. – больш за 960 млн рублёў. Гэта фактычна азначае, што кнігарня збанкрутуе і спыніць сваё існаванне.

30 студзеня 2015 адбудзецца слуханне абскарджання прысуду ў Вярхоўным судзе. Мы – як і тысячы іншых беларусаў і іх сяброў па ўсім свеце – вельмі спадзяемся, што рашэнне суду дазволіць кнігарні «логвінаЎ» працягнуць існаванне.

Кнігарня з’яўляецца крыніцай значнай часткі набыткаў нашай бібліятэкі. Многія з гэтых выданняў мы не знайшлі б ні праз дзяржаўную Белкнігу, ні праз іншых прыватных кнігараспаўсюднікаў. Кнігамі, набытымі ў «логвінаЎ», карыстаюцца дзеткі школы ў Лондане – адзінай на сёння беларускай школе ў заходняй Еўропе.

Мы звяртаемся да Вас з просьбай данесці да адпаведных дзяржаўных органаў кіравання наша неразуменне і асуджэнне таго факту, што продаж кніг у Беларусі не проста не заахвочваецца, а шчыльна кантралюецца праз сістэму ліцэнзавання. Выпадак з кнігарняй «логвінаЎ» паказвае, што гэта сістэма была ўжыта не для падтрымкі рынку і здаровай эканамічнай актыўнасці, а для знішчэння важнага культурнага асяродка. Падобныя злоўжыванні падрываюць давер суайчыннікаў у замежжы да дзяржаўных органаў улады Беларусі.

Пераслед кнігарні «логвінаЎ» пляміць рэпутацыю краіны ў той час, калі Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Савету міністраў і Міністэрства культуры намагаецца атрымаць ад ЮНЕСКА абвяшчэння Мінска Кніжнай сталіцай свету ў 2017 г. Пляму знішчэння галоўнай беларускай кнігарні трэба выцерці неадкладана!

З павагай,

Сябры Апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны:

Айцец Аляксандр Надсан, праф. Арнольд Макмілін, Джым Дынглі, Ігар Іваноў, др. Караліна Мацкевіч, Павел Шаўцоў, айцец Сяргей Стасевіч, др. Яраслаў Крывой».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку9

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку11

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку9

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць