Ігар Логвінаў спадзяваўся абскардзіць апошнюю з шасці адмоваў Мінінфармаў выдачы прыватнаму выдавецкаму унітарнаму прадпрыемству «Логвінаў» ліцэнзіі на распаўсюд друкаванай прадукцыі. У каментары Еўрарадыё Ігар Логвінаў паведаміў, што хутчэй за ўсё не будзе абскарджваць рашэнне Вярхоўнага суда.

Нагадаем, што ў выніку шматлікіх адмоваў у рэгістрацыі выдавецтва «Логвінаў» было аштрафаванае за незаконны гандаль кнігамі амаль на мільярд рублёў. Цяпер установе пагражае закрыццё, Ігар Логвінаў абвесціў пра збор сродкаў для аплаты штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?