Як стала вядома на мінулым тыдні, Малады Фронт атрымаў афіцыйны адказ аб рэгістрацыі ў Чэхіі. У Беларусі арганізацыі адмаўлялі ў легальным статусе пяць разоў, а яе ўдзельнікаў перасьледуюць «за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі».

Паспрыялі рэгістрацыі МФ актывісты чэскага грамадзкага аб’яднаньня «Свабодная Беларусь».

Ня выключана, што незабаве Малады Фронт зарэгіструюць ва Ўкраіне і Польшчы.

Паводле дакумэнтаў міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня Малады Фронт, якія былі пададзеныя на рэгістрацыю ў Чэхіі, арганізацыя мае права мець філіі, а таксама дзейнічаць ва ўсіх краінах Эўропы, у тым ліку ў Беларусі й Украіне.

Паводле mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0