У Вялікабрытаніі ў нядзелю больш за 20 мячэцяў адкрыюць свае дзверы для шырокай публікі.

Акцыя «Наведай маю мячэць» арганізавана Мусульманскім саветам Вялікабрытаніі ў адказ на студзеньскія напады ісламістаў ў Парыжы, пасля таго як брытанскі ўрад звярнуўся да ісламскіх лідараў краіны з просьбай дапамагчы ў барацьбе з радыкалізацыяй моладзі.

Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі па пытаннях рэлігіі, маладыя мусульмане, якія адпраўляюцца ваяваць на баку «Ісламскай дзяржавы», з'яўляюцца нікчэмнай меншасцю, аднак менавіта яны ствараюць вобраз усіх 3 мільёнаў брытанскіх мусульман у вачах астатняга насельніцтва краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0