Прэс-аташэ турэцкага «Каньяспора» пацвердзіў інфармацыю аб тым, што клуб скасуе кантракт з Аляксандрам Глебам 2 лютага.

«Мы чакаем, што ўсе паперы аб разрыве адносін Аляксандра Глеба і галкіпера Віда Белека з нашым клубам будуць падпісаныя ў бліжэйшы панядзелак», — сказаў прэс-аташэ.

З-за канфлікту з галоўным трэнерам Айкутам Каджаманам беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб перастаў трапляць у заяўку каманды. Па звестках турэцкага спартыўнага партала Fanatik, футбаліст спрабаваў выкупіць у клуба свой кантракт, але кіраўніцтва на гэта не пагадзілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?