13 украінскіх вайскоўцаў загінулі і 20 былі параненыя ў ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі 31 студзеня.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Уладзімір Палявы.

«За мінулыя суткі загінулі 13 нашых ваенных, 20 атрымалі раненні», — паведаміў ён.

У прыватнасці тэрарысты спрабавалі штурмаваць і абстрэльвалі апорныя пункты і блокпасты сіл АТА каля населеных пунктаў Крымскае, Чарнухіна, Сакольнікі, Міусінск і Фашчээўка (усе — Луганская вобласць).

Асабліва напружаная сітуацыя застаецца каля Дэбальцава (Данецкая вобласць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?