31 студзеня ў 18.40 у аквапарку «Лебядзіны», у кавярні, размешчаным на трэцім паверсе, у выніку няшчаснага выпадку паўтарагадовая дзяўчынка звалілася з трэцяга паверху на другі, паведамляецца на сайце Мінгарвыканкама.

У момант падзення бацькі знаходзіліся побач. Дзіця ўпала на жанчыну, што змякчыла ўдар. З чэрапна-мазгавой траўмай і пашкоджаннем перадплечча дзяўчынка была дастаўленая ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Яна знаходзіцца ў прытомнасці, стан здавальняючы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0