Заір Азгур

Да юбілею народнага мастака ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася экспазыцыя, у якую ўвайшло каля 200 дакумэнтаў.

Сярод іх — альбомы, кнігі, каталёгі, часопісы й фатаграфіі, рэпрадукцыі, паштоўкі, а таксама экспанаты з Мэмарыяльнага музэю Азгура.

Народны мастак Беларусі й СССР Заір Азгур быў шматгранным чалавекам. Скульптар вядомы і як аўтар 5 кніг і больш як 500 артыкулаў. За 70 гадоў творчасьці ім створаная багатая галерэя вобразаў гістарычных і сучасных постацяў, спаміж якіх палітычныя і культурныя дзеячы, героі Вялікай Айчыннай вайны, людзі працы.

Цяперашняя выстава знаёміць наведнікаў з Заірам Азгурам як ілюстратарам і рэдактарам выданьняў па беларускім мастацтве.

Паводле СТВ

Беларускія мастакі расказваюць пра Заіра Азгура ў артыкуле Севярына Квяткоўскага
Музэй мамэнтальнага мастацтва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0