Амурскі тыгр адпачывае ў заапарку Арэгона, ЗША. Фота: oregonzoo.org

Амурскі тыгр адпачывае ў заапарку Арэгона, ЗША. Фота: oregonzoo.org

Спецыялісты парку заўважылі месца паляванне тыгрыцы, а па слядах знайшлі і здабычу — рэшткі самца аленя, за паяданнем якога тыгрыца правяла 2-3 дні. Далейшыя сляды паказалі, што сытая жывёла пачала за кімсьці красціся, а затым схапіла новую здабычу. Але ні крыві, ні поўсці на месцы не знайшлося.

Недалёка ад таго месца заолагі знайшлі старую мужчынскую куртку, з якой тыгрыца відавочна гулялася.

Мяркуючы па слядах, тыгрыца адразу зразумела, што аб’ект не прадстаўляе пагрозы, але не абышла яго і не разадрала на шматкі, а валяла і рухала лапай — рыхтык як то робяць хатнія каты. А калі нагулялася, пакінула цацку і пайшла далей.

Па словах спецыяліста «Зямлі леапарда» Марыі Акулавай, на яе практыцы гэта першы выпадак такіх паводзін дарослага дзікага звера. «Гэта відавочна кажа аб добрым здароўі, дабрадушным настроі і пэўным пачуцці гумару у коткі, — кажа яна. Пры гэтым важна падкрэсліць, што такія паводзіны не гаворыць пра небяспеку, якую гэты звер можа прадстаўляць для людзей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?