Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэаінтэрв’ю «Памяць народа». Галоўная ідэя конкурсу — зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яго ўспаміны на відэа. Самыя цікавыя з іх даслаць альбо перадаць арганізатарам Конкурсу. Незалежнае журы і галасаванне вызначаць трох пераможцаў. Падрабязныя ўмовы Конкурсу можна даведацца тут.
Прэзентацыі конкурса «Памяць Народа» пройдуць у Мінску і ўсіх абласных гарадах Беларусі. На сустрэчах можна будзе пазнаёміцца з досведам вусных гісторыкаў, пабачыць, наколькі цікавымі бываюць успаміны сведкаў часу, задаць пытанні.
Прэзентацыі адбудуцца:
Віцебск — 4 лютага,
Гомель — 7 лютага,
Магілёў — 13 лютага,
Берасце — 17 лютага.
Нашы старонкі ВКонтакте і Facebook, Канал Youtube Памяць Народа.
Апошні дзень прыёму відэа-інтэрв’ю — 15 красавіка.