Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў прадпрымальніцкага лідэра Алеся Таўстыку на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Сёньня амаль пяць гадзін ніхто ня ведаў, дзе знаходзіцца Алесь, паведамляе прэс-служба Руху “За Свабоду”.

Прыкладна а 8.30 Алесь Таўстыка патэлефанаваў жонцы Натальлі. Ён сказаў, што праз пару хвілін заедзе дадому. Аднак дома ён не зьявіўся. Тэлефон прадпрымальніка таксама быў адключаны. Недалёка ад кватэры Таўстыкі была знойдзена ягоная машына.

Высьветлілася, што Алесь Таўстыка быў затрыманы міліцыяй і дастаўлены ў суд Цэнтральнага раёну. Там яго асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня. Цяпер Таўстыка ўжо знаходзіцца ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна.

Таўстыка ня першы прадпрымальніцкі лідэр, які будзе адбывае пакараньне. Таксама на 15 сутак арыштаваныя Анатоль Шумчанка, Алесь Макаеў, Уладзімер Шыла. Такім чынам, усе яны ня змогуць узяць удзел у акцыі пратэсту дробных гандляроў 21 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?