Месцы на сумоўе па шэншенскую візу ў сістэме e-Konsulat польскага консульства ў Беларусі скончваюцца за хвіліны — і ў тым бралі удзел робаты, распавядае антывірусная кампанія ESET.

Шкодная праграма MSIL/Agent.PYO мэтанакіравана распаўсюджвалася на камп’ютары беларускіх карыстальнікаў і займала вольныя месцы ў чарзе на сумоўе ў снежні 2014 года.

Праграма дзейнічае падобна ранейшым вэб-скрыптам, напісаным аматарамі, але карыстаецца чужымі камп’ютарамі. За шэсць дзён каля 200 тысяч карыстальнікаў былі перанакіраваныя на шкоднае змесціва праграмы, усяго ў дзейнасці хакераў было задзейнічана 925 камп’ютараў.

20-21 снежня боты сталі атрымліваць каманды на запаўненне форм для атрымання віз. З 20 па 29 снежня хакеры выпусцілі 4 мадыфікацыі шкоднай праграмы, але і польскае консульства ўвяло контрмеру — для запаўнення формы стаў патрабавацца ўвод «капчы» (набору літар і лічбаў на малюнку, які камп’ютару цяжка распазнаць).

Інфармацыя пра шкодную праграму была перададзеная ў нацыянальныя цэнтры рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты Беларусі і Польшчы.

Паводле падлікаў польскай Gazeta Wyborcza, яшчэ ў 2013 годзе хакеры зараблялі мільёны даляраў на дапамозе ў атрыманні візы. Польскае МЗС абвяргала чуткі пра ўзлом сэрвісу E-konsulat і крадзеж звестак.

Чытайце таксама: Пасол Польшчы паабяцаў адчыніць у Беларусі восем візавых цэнтраў 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?