Курс расійскага рубля пачаў рэзка ўмацоўвацца на фоне павелічэння цаны нафты. Пра гэта ў панядзелак, 2 лютага, сведчаць звесткі таргоў на Маскоўскай біржы.

Па стане на 14:35 па маскоўскім часе, даляр таргаваўся на адзнацы ў 68,65 рубля. Еўра таксама пачаў таннець і да таго моманту часу за яго прапаноўвалі 78 рублёў.

Умацаванне курсу рубля пачало адбывацца на фоне павышэння сусветных цэнаў на нафту. На міжнароднай ф'ючарсавай біржы ICE ў 14:37 па маскоўскім часе сакавіцкі ф'ючарс нафты гатунку Brent таргаваўся на адзнацы ў 54,64 даляра. Барэль нафты маркі WTI з пастаўкай у сакавіку каштаваў 49,46 даляра.

Цэны на нафту выраслі на 3% для Brent і на 2,4% для WTI адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?