У Партызанскі РУУС Мінска звярнулася дзяўчына, якая даверыла знаёмаму буйную суму ў валюце. Хлопец узяў грошы і знік.

Мінчанка была знаёмая з маладым чалавекам больш за год, яны падтрымлівалі сяброўскія стасункі.

Дзяўчыне спатрэбілася тэрмінова зрабіць унёсак на будаўніцтва жылля. Паколькі ў самой вольнага часу не было, а зберажэнні захоўваліся ў валюце, яна папрасіла сябра абмяняць 12 тыс. 300 даляраў на беларускія рублі. Той пагадзіўся дапамагчы, узяў грошы і знік.

Як пазней высветлілі супрацоўнікі Партызанскага РУУС, чужыя грошы малады чалавек прайграў у казіно. У дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне або растрата». Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?