У самалёце, які ляцеў па маршруце Масква—Санкт-Пецярбург здарылася абсурдная сітуацыя. Разам з дэпутатам Віталём Мілонавым, які ініцыяваў закон аб увядзенні адміністратыўнай адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму, ляцелі актывісткі ЛГБТ-супольнасці. 

На фоне дэпутата, дзяўчыны пачалі горача цалавацца і рабіць сэлфі. Пасля фотаздымкі трапілі ў інтэрнэт.

Фота з акаўнта Ўкантакце Kseniya Infinity

Дэпутат відавочна не ўхваліў іх паводзіны і быў вельмі занепакоены.

Віталь Мілонаў — расійскі палітык, член партыі «Адзіная Расія». Вядомы экстравагантнымі заканадаўчымі ініцыятывамі, сярод якіх — законапраект аб увядзенні адміністратыўнай адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму, прапановы забараніць вывучэнне ў школах тэорыі Дарвіна і стварыць у Санкт-Пецярбургу паліцыю нораваў з казакоў і праваслаўных вернікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?