Грамадства44

У падтрымку кнігарні «логвінаЎ» сабралі ўжо $10 тысяч

Патрэбна ж у 6 разоў больш.

«Калі менавіта гэты пост да заўтрашняга суботняга вечара набярэ 2000 лайкаў, то вядомы мне чалавек адправіць на рахунак Кнігарні Логвінава $2000», — напісаў на мінулым тыдні ў Фэйсбуку Аляксей Лявончык. У выніку колькасць лайкаў пераваліла за 3400.

Як паведаміў былы ўласнік кнігарні «логвінаЎ» Ігар Логвінаў, той дабрадзей пералічыў на рахунак 2000 даляраў.

Па словах Ігара, ужо 243 чалавекі падтрымалі кнігарню рублём. Агульная сума сабраных грошай складае 10 тысяч даляраў. Сабраць жа трэба $62 тысячы. На гэта ёсць тры тыдні.

Каб неяк аддзячыць, на столі кнігарні вешаюць зорачкі з імёнамі дабрадзеяў (хто пагадзіўся афішаваць сваё імя). Такая акцыя «Не загаснуць зоркі ў небе». Там ужо з’явіліся 200 зорак.

Эканамічны суд Мінска прыняў рашэнне аштрафаваць кнігарню «логвінаЎ» на 30 базавых велічынь (5 млн 400 тыс. рублёў), а таксама канфіскаваць выручку з абароту на суму 961 млн 251 тыс. 353 рублі. Падставай для суда стала падатковая праверка ў снежні 2014. Кнігарня працавала без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі. Па яе звярталіся шэсць разоў, але столькі ж і адмаўлялі па розных прычынах.

Цяпер кнігарня працягвае працу, яна зарэгістравана на новую юрыдычную асобу і атрымала ліцэнзію міністэрства.

Ахвяраванні на ўратаванне кнігарні «логвінаЎ» можна зрабіць двума спосабамі.

1) Прынесці грошы (толькі ў беларускіх рублях) у кнігарню (Мінск, пр-т Незалежнасі, 37а). Звярнуцца трэба да прадаўца, а пры сабе мець пашпарт.

2) Даслаць на літоўскі рахунак Літаратурнага дома «Логвінаў» (праз інтэрнэт-банкінг альбо праз сістэму PayPal) у далярах і еўра:

LT052140030003236738

Logvino literaturos namai

Nordea Bankas, Bank code 21400

Swift code NDEALT2X

 

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць