Вандалы парэзалі большую частку рэпрадукцый з праекта «Ажылыя карціны»Андрэя Смаляка, якія віселі на агароджы ў парку Горкага. Як паведамляюць «Мінск-навіны», пацярпелі каля 90% работ экспазіцыі.

Выстава праходзіць у Мінску з мая 2014 года. На карцінах Андрэй Смаляк пераўвасобіў вядомых беларусаў у персанажаў твораў славутых мастакоў. Напрыклад, у экспазіцыі ёсць партрэты Максіма Мірнага і яго сям'і, Алесі, Іны Афанасьевай, Ларысы Грыбалёвай, Наталлі Пяткевіч і іншыя.

Дарэчы, выстава не першы раз перажывае напад вандалаў. У жніўні 2014 года невядомыя выразалі чатыры карціны з праекта — «Сінія вочы», «Верабейка», «Флейтыст» і «Пасля балю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?