1 лютага ў ЗША прайшоў фінал Нацыянальнай футбольнай лігі — Super Bowl. За акіянам — гэта самая папулярная спартовая падзея года. Паводле статысткі каля 120 млн амерыканцаў глядзелі матч.

Маючы такую аграмадную аўдыторыю, паказ матчу робяцца яшчэ і адной з самых дарагіх рэкламных пляцовах свету — за 60 секундаў эфірнага часу сёлета плацілі $4.4 млн даляраў. Таму апроч спартовага складніку, Super Bowl робіцца і спарборніцтвам рэкламы.

«Наша Ніва» адабрала найлепшыя ролікі 2015-га.

Budweiser

Піўны брэнд Budweiser працягвае распавядаць гісторыю пра сяброўства. У мінулым годзе гэта было так.

Два ролікі разам толькі на ютуб праглядзелі 80 млн. разоў

Mophie

Кампанія, якая прадае акумулятары для мабільных, ведае, наколькі бывае кепска, каля батарэя сядае.

Avocado from Mexico

Аўтары паспрабавалі распавесці, чаму ў Аўстраліі кенгуру, а ў Мексіцы авакада. Драфт — гэта працэс выбару гульцоў без кантрактаў у ЗША.

McDonalds

Падчас SuperBowl сетка рэстаранаў апавяла пра новы спосаб плацяжоў — да 14 лютага па пэўных гадзінах замест грошай касір будзе прасіць вас пазваніць маці альбо абняць сябра ці сказаць добрыя словы брату. І ежа дастанецца вам бясплатна. Сацыяльны падыход у рэкламе выкарыстоўваюць часта. Падчас фіналу паказвалі яшчэ колькі ролікаў падобнага кшталту.

І самая сумная рэклама фіналу.

Coca-Cola

Clash of the Titans

Вось так можна прарэкламаваць гульню для смартфонаў

Victoria’s Secret 

Дзяўчыны проста гуляюць у футбол пад слоганам «Хай пачнецца гульня». Ролік выйшаў за нейкі час да фіналу і меў прыцягнуць увагу гледачоў. А вось падчас быў паказаны больш традыцыйны

З дапамогай напою свет стане лепшым, лічаць у кампаніі.

All natural burger

А так рэкламуюць натуральныя бургеры. Не многае змянілася з часоў Сіндзі Кроўфард. 

Кроўфард рэкламавала Pepsi у 1992, а самай паспяховай рэкламай Superbowl лічыцца ролік Apple.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?