Адначасова дэпутаты прысвоілі розным будынкам устаноў ЭЗ у Брусэлі імёны былых канцлераў Нямеччыны Конрада Адэнаўэра і Вілі Бранта, былога прэм’ер‑міністра Мадзяршчыны Йозэфа Антала.
Старшыня Эўрапарлямэнту Ханс‑Герт Пэтэрынг сказаў, што наданьне прэс‑цэнтру імя Ганны Паліткоўскай зьяўляецца сымбалічным жэстам у падтрымку незалежнай прэсы.
«Ганна Палітоўская была сьмелай жанчынай, якая змагалася за свабоду слова ў сваёй краіне, ‑‑ сказаў ён. — Яна стала сымбалем гэтых каштоўнасьцяў і мы шануем яе за тое, што яна адстойвала іх у вельмі складаных умовах. Мы жадаем ушанаваць яе памяць і ушанаваць памяць пра яе высілкі».
Нагадаем, што Ганна Паліткоўская была забіта 7 кастрычніка 2007 г. у Маскве.