Расійскі салдат у Крыме

Расійскі салдат у Крыме

Выдаткі міністэрства абароны РФ у 2015 годзе складуць 23% усяго дзяржаўнага бюджэта краіны, паведамляе ria.ru са спасылкай на намесніцу міністра Таццяну Шаўцову.

У 2014 годзе, які вызначаўся буйной ваеннай аперацыяй па акупацыі ўкраінскага Крыма і масіраванай падтрымкай прарасійскіх баевікоў на Данбасе, Мінабароны з'ела 19,2% фэдэральнага бюджэту.

Такім чынам агульныя выдаткі на абарону (без уліку выдаткаў на дзяржаўную бяспеку і МУС) падымуцца да 3,28 трлн расійскіх рублеў з 2,47 трлн ў 2014 годзе. У той ж час, напрыклад, выдаткі на ахову здароўя насельніцтва знізяцца да 406 млрд рублёў з 458 млрд.

Пры гэтым увесь час растуць выдаткі на пастаўку ў войска новай тэхнікі, сказала Шаўцова. Запланавана, што ў ваенным бюджэце частка грошаў, якая аддаецца на набыццё ўзбраенняў, паднімецца да 59% у 2017 годзе з 37% у 2013. Гэтак, у 2015 годзе ваенная авіяцыя РФ атрымае 126 новых самалётаў і 88 верталётаў, сказаў таксама міністр абароны Сяргей Шайгу. 

Аднак сучасны бюджэт РФ складзены з разлікам на рост ВУП РФ, курс даляра на ўзроўні 37,7 рубля і цана нафты на ўзроўні $96 за барэль. З таго часу і расійскі рубель, і нафта рэзка патаннелі. Застаецца невядомым, наколькі зможа РФ выканаць свае планы, улічваючы магчымае падзенне ВУП, змяншэнне даходаў і рост кошту імпартных (у тым ліку беларускіх) высокатэхналагічных камплектуючых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?