Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Два начныя экспрэсныя маршруты, якія адкрыліся ў Мінску 20 студзеня, спынілі сваю працу як мінімум да 1 чэрвеня з-за нерэнтабельнасці перавозак.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведаміў намеснік дырэктара — начальнік упраўлення пасажырскіх перавозак ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.

Камерцыйныя маршруты № 803-ТК «Вакзал — ДС «Шабаны» і № 874-ТК «Вакзал — ДС «Малінаўка-4» былі адкрыты як водгук на пажаданні гараджан, выказаны ў мінулым годзе падчас сацапытання Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных праблем з нагоды паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў.

«Нерэнтабельна — гэта мякка сказана, — адзначыў А. Іларыёнаў. — Пасажыраў практычна не было.

Ганяць машыны пустымі бессэнсоўна. Закрыць зусім гэтыя маршруты мы не можам, бо па ўмовах конкурсу яны ішлі як дадатковыя лоты да асноўных, больш выгадных з камерцыйнага гледзішча маршрутаў».

Арыентавана ў пачатку лета начныя перавозкі адновяцца, магчыма, такія маршруткі будуць працаваць толькі па пятніцах, суботах, нядзелях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0