Па наяўных звестках, затрыманне праводзілі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.
«Пакуль мы гэтую інфармацыю не каментуем», — заявіў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Артур Стрэх.
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску крымінальнай справы ў дачыненні да гэтай асобы няма, паведамілі ва УСК па Мінску. Інфармацыю аб затрыманні суддзі ў Вярхоўным судзе не камэнтуюць.
Юрый Грушэцкі, 1978 года нараджэння, працуе суддзёй эканамічнага суда Мінска са студзеня 2014 года, яму прысвоены трэці кваліфікацыйны клас.