Ва ўправу міліцыі Маскоўскага раёну Менску тэрмінова выклікана Мая Сінайская — сябра рэспубліканскага аб’яднаньня «Пэрспэктыва», старшыня рады прадпрымальнікаў менскага рынку «Дынама».

Як паведаміла адказны сакратар РА «Пэрспэктыва» Вольга Круміна, міліцыянты папярэдзілі спадарыню Сінайскую, што ў іх ёсьць «нейкія дакумэнтальныя відэаздымкі акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, да якіх патрабуюцца асабістыя тлумачэньні».

Дзяжурны ўправы міліцыі Маскоўскага раёну Менску пацьвердзіў, што «Май Сінайская выклікана на допыт».

Мабільны тэлефон спадарыні Сінайскай адключаны ад сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?