У найбліжэйшую пятніцу ў Гомелі адбудзецца першая рэгіянальная прэзентацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».

У вечарыне возьмуць удзел картограф, кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Віцько і выдавец, кандыдат філасофскіх навук, Валер Булгакаў.

Кніга Цемушава — гэта выданне на 500 старонак у цвёрдай вокладцы, у якой увайшло больш за 30 каляровых ілюстрацый на крэйдаванай паперы.

Гомель у якасці месца прэзентацыі кнігі выбраны не выпадкова. Вялікая частка даследавання прысвечана акурат Гомельскай зямлі ў XIV—XVI ст.

Прэзентацыя пачнецца ў пятніцу а 16-й, у канферэнц-зале гатэля «Амакс» (вул. Кісялева 6, побач з чыгуначным вакзалам). Будуць паказаныя дзясяткі слайдаў з адлюстраваннем мяжы паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ. Даведкі па т.: (29)5507969 (МТС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0