Мнения2020

Ольга Карач: «У меня болезнь Бехтерева, но я не сдалась»

Интервью с лидером гражданской кампании «Наш дом».

Вольга Карач расказвае аб сваіх планах на будучыню і захапленнях маладосці, спрэчках з мужам з-за Паўла Севярынца і выкананні хатніх абавязкаў, а таксама разважае, чаго не хапае беларускім жанчынам.

«Наша Ніва»: Нядаўна Вы падводзілі вынікі мінулага года для ініцыятывы «Наш дом». А якім быў год 2014 для Вас асабіста?

Вольга Карач: Вельмі цяжкім. Асабліва з пункту гледжання нечаканасцяў. Вось для мяне было нечаканым, што столькі людзей у нас падтрымлівае Расію і знаходзіцца ў расійскай ментальнай прасторы. Цяпер таксама склалася сітуацыя, што на прэзідэнцкіх выбарах ёсць адзін кандыдат, які можа іх выйграць.

І гэта — не Аляксандр Лукашэнка. Гэта той кандыдат, якога падтрымае Расія.

Раней Аляксандр Лукашэнка і быў гэтым самым кандыдатам. Але цяпер гэта не відавочна. Перад беларусамі цяпер стаіць пытанне: абраць шлях незалежнасці альбо стаць часткай РФ, «рускага свету».

Чаго я баюся? Грамадзянскай вайны

«НН»: Калі вы ўжо ўзгадалі аб прэзідэнцкіх выбарах… Што з Вашай кандыдатурай на выбарах-2015?

ВК: На жаль, пакуль я не адказала для сябе на гэтае пытанне. Удзельнічаць проста для ўдзелу я не хачу. Так, прыгожы пункт у CV, але не дае ніякага выніку. А калі тыя, хто паспрабуе скінуць дзейную ўладу, наблізяцца да перамогі, гэта аўтаматычна прывядзе да пэўных дзеянняў з боку Расіі і пэўных сцэнароў на нашай тэрыторыі. І гэта замкнёнае кола. Таму цяпер для мяне грамадзянская вайна — не такі ўжо неверагодны сцэнар. З аднаго боку — Расія і яе прыхільнікі, з другога — прыхільнікі незалежнасці краіны. У нас цяпер доўгая мяжа з Расіяй, якая практычна не ахоўваецца. Што рабіць у гэтай сітуацыі?

«НН»: Вы яшчэ не вызначыліся са сваёй кандыдатурай, але я вось па Вас бачу, што гэта хутчэй адпавядае выказванню: «калі ў чымсьці сумняваешся — не рабі»…

ВК: Ёсць такое. У кожнага чалавека ёсць 30—40 гадоў актыўнасці. Мне ніколі не было важна пражыць жыццё з простым наборам муж-кухня-дзеці. Мне з дзяцінства важна, каб жыццё мела сэнс. І калі будзе хоць 5% упэўненасці, што мы можам перамагчы, то варта змагацца.

Мы з мужам перабіваемся перакусамі

«НН»: Вы сказалі, што не хацелі б быць проста жонкай і маці. А як справы ў Вашай сям’і?

ВК: Калі я была дэпутатам Віцебскага гарсавета, да мяне прыйшоў нейкі дзядзька-выбаршчык, які хацеў павіншаваць сваю калегу, што сыходзіла на пенсію. І ён папрасіў зрабіць яму святочны буклет. Мы сказалі: добра, нясіце інфармацыю пра яе. Дык вось адзінае, што гэты чалавек мог сказаць пра гэтую жанчыну было тое, што яна добра вырошчвала кветкі на дачы і была добрай маці. Вядома, буклет мы зрабілі. Але я прыйшла тады да высновы, што лепш хай пра мяне кажуць вельмі дрэнна, чым, калі мне споўніцца 60 гадоў, пра мяне змогуць сказаць толькі тое, што я кветкі вырошчвала.

«НН»: А з кветкамі ў Вас што?

ВК: Не растуць. Але магу падзяліцца самым вялікім сакрэтам у маім жыцці: я не ўмею гатаваць. Адзінае, што я вывучыла, як прыгатаваць — кітайскі суп і кураня табака. Гэта было зроблена дзеля таго, каб пераканаць майго бацьку, які мяне заўжды дакараў: як гэта — жанчына не ўмее гатаваць! Проста ў мяне маці — прафесійны повар з 35-гадовым стажам, і таму ў мяне не было шансаў навучыцца.

«НН»: Атрымліваецца, муж гатуе?

ВК: Мы перабіваемся перакусамі. Муж, канечне, часам гатуе. Але ў нас няма такога ўкладу ў сям’і, які быў у маіх бацькоў, напрыклад. Маці ўставала а 5 раніцы і гатавала кожнаму стравы на выбар. Было два супы, тры нейкія іншыя стравы, кожнаму свая. А не магу ўявіць, што ў мяне так будзе. Я і кітайскі суп вывучыла толькі таму, што ён гатуецца пяць хвілін па прынцыпе піцы: накідаў усё, што ёсць пад рукамі, і ўсё.

Дзяцей даглядаюць бабуля з дзедам

«НН»: А дзецям як?

ВК: Дзяцей даглядаюць мая матуля з бацькам. Таму ў іх у плане харчавання ўсё ў парадку.

«НН»: Пра Вашага сына я хоць нешта чуў. А пра дачку…

ВК: Маша шмат хварэе, таму бабуля яе возіць да доктара. Ёй амаль чатыры месяцы, добрая дзяўчынка. Святаслаў, напрыклад, музычны хлопчык — рэагуе на розныя гукі і мелодыі. А Марыі больш патрэбная камунікацыя: за руку яе патрымаць, пагуляцца.

«НН»: Ходзяць чуткі, што, акрамя нерухомасці ў Вільні, у Вас яшчэ ёсць падобныя актывы ў Празе…

ВК: На жаль, у мяне няма нерухомасці ні ў Вільні, ні ў Празе. Але вельмі хацелася б яе мець. Гэта той выпадак, калі хочацца, каб чуткі былі праўдай. Проста ў нас арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі, Польшчы і Літве.

Вяселле з адвакатам сарвалася з-за прозвішча

«НН»: Як Вы з мужам хатнія абавязкі дзеліце?

ВК: У нас усё па дамоўленасці. Калі аб прыватных пытаннях, то для мяне вельмі прынцыповым было захаванне свайго прозвішча. Гэта звязана з тым, што мой бацька адчуваў сябе неяк няёмка, што ў яго няма сына, бо былі толькі мы з сястрой. Я ўсё дзяцінства чула, што вось мы з сястрой выйдзем замуж, а ён будзе апошнім, хто носіць наша прозвішча. І я ў 16 год яму сказала, што я буду апошняй. Пасля я сустрэла вельмі добрага таленавітага хлопца, паспяховага адваката.

У яго была трохпакаёвая кватэра, машына, добрая праца. Мы збіраліся ажаніцца. За тры тыдні да вяселля ён мне кажа, што я павінна выбіраць. Па-першае, для яго было прынцыповым, каб я насіла ягонае прозвішча. А па-другое, я павінна была пакінуць сваю грамадскую дзейнасць толькі на тым узроўні, на якім яна знаходзілася тады. Мы моцна пасварыліся і рассталіся.

А з маім цяперашнім мужам Алегам мы проста спачатку рабілі разам літаратурны часопіс, былі партнёрамі. І атрымалася, што мы можам размаўляць на нейкія агульныя тэмы, дапамагаць адно аднаму. Вось так і завязалася.

«НН»: Раскажыце, як удалося прывабіць такую актыўную дзяўчыну, як Вы?

ВК: Я неяк прачытала кніжку С’юзан Пэйдж «Калі я такая выдатная, чаму я дагэтуль адна?». І вось там выказваецца думка, што трэба вырашыць, якія якасці ў чалавеку для цябе важныя на доўгі перыяд. І я сабе такі спіс склала.

«НН»: І птушачкі пасля ў ім ставілі?

ВК: Так. Мне было ясна, што я не падарунак у сямейным жыцці. Кухня — не маё поле бітвы. Мяне часта дома няма. І звычайны беларускі мужчына будзе ад мяне чакаць іншых рэчаў. Гэта не добра і не дрэнна — нас так выхоўвалі. І з такім чалавекам у нас быў бы пастаянны канфлікт.

Што да рамантычнай гісторыі, то ўзгадваецца наступнае. Не сакрэт, што ў мяне ёсць праблемы са спінай — хвароба Бехцерава [цяжкая хвароба хрыбта — НН]. Быў час, калі яна развівалася даволі актыўна — я нават не магла хадзіць.

У мяне з-за гэтага развілася дэпрэсія, здавалася, што ўсё не мае сэнсу. Я страціла надзею. Ляжала, і мне нічога не хацелася. І вось мой муж адзін раз падышоў да мяне, узяў за руку і сказаў: «Вольга, ты жанчына з самым дрэнным характарам з усіх, якія я ведаю. І я не веру, што з такім характарам ты проста так зможаш здацца і змірыцца». Гэта былі самыя важныя словы ў маім жыцці.

Найгоршыя якасці жанчыны ўвасобіліся ўва мне

«НН»: Пра характар — гэта сапраўды так?

ВК: Вось мой бацька лічыць, што ўсе найгоршыя якасці, якія толькі могуць быць у жанчыны, увасобіліся ўва мне. Я памятаю, што аднойчы ён мне сказаў, што калі мяне пасадзяць на нейкі доўгі тэрмін, то для іх з маці гэта будзе смерць. І роўна на наступны дзень нас з мужам арыштоўваюць па справе тэракта ў мінскім метро.

«НН»: Вы — грамадскі лідар, публічная асоба. А дома ў Вас хто кіруе?

ВК: Цікавае пытанне. У нас з мужам заўжды нейкі кансэнсус знаходзіцца. Мы з ім сварыліся толькі аднойчы. Проста ён жа з хрысціянскай дэмакратыі, а я — сацыял-ліберал. І спрачаліся, дарэчы, праз Паўла Севярынца. Я была на яго злая, а для Алега ён — добры сябра дзяцінства. Ён быў у нас нават сведкам на вяселлі. Севярынец заўсёды памятае, што ён публічная асоба. Таму нават на вяселлі быў больш не сведкам, а палітыкам. Калі чалавек ніколі не п’е, заўжды правільна сябе паводзіць — гэта, канечне, добра. Але, з другага боку, на яго ўсё гэта цісне, і яму цяжка знаходзіць прастору, дзе ён можа адпачыць і пабыць не палітыкам, а проста чалавекам.

Дзяўчаты жывуць толькі да 30 гадоў, а далей — жыццё пасля смерці

«НН»: Вы казалі, што беларусы — гарадская нацыя. Наколькі Вы гараджанка?

ВК: Я нарадзілася і вырасла ў горадзе. Гарадская і сялянская культуры — розныя. У селяніна прыватная тэрыторыя боль- шая — свой дом, ты менш суты- каешся з суседзямі. Але ў той жа час супольнасць маленькая, усе ўсіх ведаюць, таму табу працуюць мацней. І ў нас так атрымалася, што некаторыя людзі з вёскі пераехалі ў горад і падумалі, што пэўныя табу проста не працуюць у горадзе. А новыя яшчэ не выпрацаваліся.

А з гарадской культурай бяда. Напрыклад, якія песні спяваюць за сталом гарадскія жыхары? Вось у вёсцы — зразумела. У дзядулі і бабулі мы спявалі розныя вайсковыя і партызанскія песні. А ў горадзе што? Маўчанне.

Чаму Расіі вельмі лёгка тут уплываць? Бо няма гарадскога патрыятызму. Людзям збольшага няма розніцы, дзе жыць: у Віцебску, у Гомелі — гарады не маюць свайго твару. У нас не хапае гонару за свае гарады.

«НН»: Як Вам удаецца сябе падтрымліваць у такім добрым стане?

ВК: Дзякуй за камплімент. Але я не лічу, што добра выглядаю, бо мне цяпер не хапае часу для сну. І ведаеце, не так важна, якога жанчына памеру. Істотна, ці гараць у яе вочы. …Увогуле, на маю думку, жанчынам у Беларусі не хапае любові. Дзяўчат у Беларусі гадуюць так, што жывуць яны толькі да 30 год, а далей — жыццё пасля смерці. Яна закрываецца ў сям’і ці кар’еры на нелюбімай працы. Але яна гэта робіць, бо павінна. А так быць не павінна!

Я брунэтка, якая стала бландзінкай

«НН»: Яшчэ адна цікавая дэталь. Паглядзеў «Буквар «Нашага дома», і там амаль усе жаночыя персанажы нагадваюць Вас. Гэта спецыяльна?

ВК: Мы вырашылі пагуляць з вобразам бландзінкі ў палітыцы. Атрымалася ўдала — гэта зайш- ло ў нейкія архетыпы. А па на- туральным колеры валасоў я — брунэтка.

«НН»: Гэта Вы з палітычнай нагоды перафарбаваліся?

ВК: Не, я пафарбавалася значна раней. Проста мяне крыўдзілі анекдоты пра бландзінак. І я, як феміністка, вырашыла адказаць такім чынам.

***

Вольга Карач

Нарадзілася ў 1979-м у Віцебску, скончыла школу з залатым медалём, узначальвала моладзевую арганізацыю «Сёмая грань».

Скончыла філфак ВДУ імя Машэрава з чырвоным дыпломам, паралельна ўзначальвала рэгіянальнае аддзяленне «Зубра». Працавала ў школе выкладчыцай англійскай мовы.

Была дэпутатам гарадскога савету 24-га склікання.

Заснавальніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом». Замужам, гадуе сына і дачку

Комментарии20

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

Белорус стал Героем Украины. «Его мужское начало было очень сильным»2

Белорус стал Героем Украины. «Его мужское начало было очень сильным»

Все новости →
Все новости

Трамп: Украина сама спровоцировала российские удары40

Харьков подвергся массированной атаке: 40 взрывов, пожары, есть погибшие и раненые

В Житковичском районе женщина заразила ВИЧ 83-летнего старика7

Ермошина: Я не пойду в общественную баню, просто потому что боюсь26

Россия не сможет восстановить потери дальней авиации после украинской операции «Паутина»2

Стартап делал вид, что он разработал искусственный интеллект. На самом деле, он нанял 700 программистов и они создавали продукты вручную3

Жителя Клецка осудили за похищение мигрантов и вымогательство у них денег

«Видишь, политика не такая простая». Радослав Сикорский подколол Илона Маска2

«Патриотический» фонд Николая Карпенкова для школьников, похоже, финансируется «Интегралом»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белорус стал Героем Украины. «Его мужское начало было очень сильным»2

Белорус стал Героем Украины. «Его мужское начало было очень сильным»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць