Некалькі тыдняў таму свет пабачыла першае інтэрв’ю прызначана- га міністра адукацыі, былога віцэ-рэктара БДУ Жураўкова Міхаіла. Сярод першачарговых мэтаў ён ставіць далучэнне да Балонскага працэсу ўжо ў 2015 годзе. Беларусь ужо не адзін год спрабуе атрымаць статус дзяржавы-ўдзельніцы Балонскага працэсу. Але ўсё ніяк. Чаму?

Распавяду як чалавек, цесна звязаны з вышэйшай адукацыяй.

Па-першае, гэта людзі. Ніхто не зможа і не захоча прыняць у працэс краіну, у якой ад 40 да 70% студэнтаў атрымліваюць адукацыю «для корачкі».

Па-другое, роля ўніверсітэта ў сучаснай адукацыі. У большай колькасці краін «адукацыя — гэта вучэнне вучыцца ў час hi-tech», а ў нас на дадзены момант — гэта кантралюючы орган (універсітэт), які не абавязаны даваць веды, а павінны кан- траляваць тое, як студэнт іх засвоіў з падручнікаў 50—60-х гг. мінулага стагоддзя.

Трэцяя прычына — састарэлыя праграмы. Нельга казаць, што яны кепскія. Варта казаць, што яны не адпавядаюць сучасным запытам практычных ведаў.

Адна з галоўных прычын — самакіраванне. Дакладней, яго адсутнасць. У студэнтаў абсалютна паралізаваны студэнцкія прафсаюзы, якія не робяць нічога, каб абараніць правы навучэнцаў. Кепскі расклад заняткаў? Спецкурсы на выбар прымусовыя? Абароны няма! Але грошы ад кожнага «чальца» ляцяць у казну прафсаюза кожны месяц. А чальцы адзінага прафсаюза — усе. Прымусова. Адзіная арганізацыя самакіравання — БРСМ. Безальтэрнатыўная. Гэта, на мой погляд, толькі нямногія з тых галоўных прычын, які ёсць на дадзены момант. Таму, як здаецца студэнцкай суполцы БДУ, спадар Жураўкоў пагарачыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?