15 студзеня ў Менску прэзэнтавалі дубляваны на беларускую мову мультфільм «Шрэк‑3».

Кароль‑жаба памірае. Шрэк перад выбарам: заняць месца Караля альбо паехаць шукаць сапраўднага нашчадка. Юнаку Артуру ня надта хочацца рабііцца каралём. У гэты час чароўны прынц будуе пляны, як захапіць уладу ў Трыдзясятым валадарстве.

Так пачынаецца трэці фільм пра прыгоды казачнай пачвары Шрэка і ягоных сябрукоў — Асьлюка і Ката‑ў‑ботах.

«Шрэк‑3» выйшаў на экраны ў ЗША 18 траўня 2007 году. За першыя выходныя пракату ён сабраў 122 мільёны даляраў. Ён стаў самым касавым анімацыйным фільмам і трэцім паводле прыбытковасьці сярод паўнамэтраэных стужак.

Пераклад «Шрэка Трэцяга» на беларускую мову зрабілі Мікола Андрэеў і бард Тацяна Беланогая.

Глядзі яшчэ:
Шрэк пяройдзе на беларускую ў трэці раз
Новыя прыгоды зялёнай пачварыны на беларускіх экранах.
Шрэк – гэта Аржамень
Дывэрсіі людажэра-партызана

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0