Не трэба тут шукаць палітыкі. Маленькую вулічку Марозава і так усе лічылі працягам вялікай вуліцы Каліноўскага. Цяпер яе ліквідавалі і фармальна.

Піянера-героя Паўліка Марозава пры Сталіну ўслаўлялі за данос на ўласнага бацьку, які не хацеў уступаць у калагас.

Сярод іншых зменаў: такую ж маленькую вулічку 2-ю Працоўную далучылі да Вялікай Траецкай.

Вуліцу Агрэстовую перайменавалі ў вуліцу Мележа.

У горадзе таксама з'явіліся вуліцы Аляксея Карпюка (партызан, а за саветамі — дысідэнт і сябар Васіля Быкава), Максіма Танка, Янкі Маўра, Аркадзя Куляшова, Кандрата Крапівы, а таксама звязаных з Гроднам Апанаса Цыхуна, Ларысы Ляшэнкі, Аляксандра Кубасава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?