Законапраект, што дазволіць рабіць дзяцей тром бацькам, прыняты Палатай абшчын, яшчэ мусіць прайсці ўзгадненне ў Палаце лордаў. Чакаецца, што ён набудзе сілу ў канцы кастрычніка 2015 года.

Вялікабрытанія стане першай у свеце краінай, якая дазволіць такую аперацыю.

Штучнае запладненне з выкарыстаннем генетычнага матэрыялу ад трох бацькоў дазволіць дзіцю пазбегнуць хвароб, што перадаюцца ад маці. Пры такой аперацыі ад маці дзіцю дастанецца толькі 0,1% генетычнага матэрыялу.

Два метады «трайнога» запладнення

Два метады «трайнога» запладнення

Пры гэткім штучным запладненні ў эмбрыёна з пашкоджанай мітахандрыяльнай ДНК выдаляюцца ядры, што дасталіся ад бацькоў, ды перасаджваюцца ў здаровы донарскі эмбрыён.

Іншы метад — ядро заплодкавай вузы маці, у якой пашкоджаная мітахандрыяльная ДНК, перасаджваецца ў заплодкавую вузу іншай жанчыны, пасля чаго адбываецца запладненне донарскай заплодкавай вузы генетычным матэрыялам бацькі.

Мяркуецца, што каля 150 дзяцей ад трох бацькоў будуць нараджацца штогод.

Міністры назвалі прыняцце законапраекту «святлом у канцы тунэлю» для многіх сем’яў.

«Мы тут не гуляем у боа, мы хочам быць упэўненыя, што бацькі, якія захочуць мець здаровае дзіцё, атрымаюць такую магчымасць», — заявіў прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?