Reuters.com

Reuters.com

Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб пазбаўленні Віктара Януковіча звання прэзідэнта Украіны».

За гэтае рашэнне прагаласаваў 281 з 313 народных дэпутатаў.

Пастановай прадугледжана пазбавіць былога кіраўніка дзяржавы Януковіча звання прэзідэнта Украіны. Закон уступае ў сілу з дня, наступнага за днём яго апублікавання.

Януковіч быў прэзідэнтам Украіны з 25 лютага 2010 г. па 22 лютага 2014 года, калі ўцёк з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?