Фота відавочцаў

Фота відавочцаў

Аўтамабіль Dodge Caravan быў (паводле звестак CBS) арэндаваны кампаніяй Apple. Прылада на яго даху можа выкарыстоўвацца і для стварэння вулічных панарам як на Google Street View. Але прылада больш нагадвае тую, што заўважылі на самакіраваным «Доджы» ў верасні 2014 года ў Нью-Ёрку.

Apple не можа самастойна тэставаць беспілотныя аўтамабілі — кампанія не ўваходзіць у лік 6 кампаній, што маюць на тое дазвол у Каліфорніі. Але Apple магла арэндаваць машыну і заключыць партнёрскае пагадненне з кампаніяй, што мае дазвол.

iPhone 6 прынес Apple рэкордны прыбытак. Але ён можа выйсці з моды, як цяпер выйшаў з моды плэер iPod.

За рынкам беспілотных аўто можа быць будучыня — чаму бы Apple сябе на тым рынку не паспрабаваць?

Беспілотныя аўтамабілі распрацоўвае кампанія Google, не так даўно яна прадставіла поўнафункцыянальны прататып. Лабараторыю беспілотных аўто 2 лютага займеў такса-сэрвіс Uber. Аб планах па стварэнні беспілотных грузавікоў заявіў расійскі «Камаз».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?